Следчы камітэт распаўсюдзіў фота і відэа з допытаў затрыманага "найміта"

Следчы камітэт распаўсюдзіў фота і відэа з допытаў затрыманага "найміта"

Следчы камітэт распаўсюдзіў фотаздымкі рэчаў і відэа з допытаў затрыманага ў Мінску мужчыны, які можа быць удзельнікам ваенных дзеянняў на ўсходзе Украіны. 28-гадовы ўраджэнец Віцебскай вобласці быў затрыманы 26 лістапада на Чыгуначным вакзале ў Мінску. У маладога чалавека знайшлі зброю, два пашпарты, пасведчанне ўдзельніка антытэрарыстычнай арганізацыі, а таксама сцяг “Правага сектара”.

Паводле Следчага камітэта, падазраваны ўехаў у Беларусь з боку Украіны 25 лістапада на нанятым аўтамабілі. Падчас затрымання ў мужчыны знайшлі маску з проразямі для вачэй, два пашпарты, самаробную выбуховую прыладу на аснове асколачнай гранаты да станковага гранатамёта, пісталет, электронныя носьбіты, даведку аб удзеле ў антытэрарыстычнай аперацыі на тэрыторыі Украіны. Апроч таго, у момант затрымання на целе падазраванага была знойдзеная армейская бронекамізэлька.

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, атрыманая з электраносьбітаў інфармацыя сведчыць пра тое, што затрыманы мог мець дачыненне да ўзброеных фарміраванняў на тэрыторыі Данецкай вобласці.

 

Фота: Следчы камітэт

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі