Следчыя пыталіся ў Міхалевіча, чаму ён уцёк з-пад падпіскі аб нявыездзе

Следчыя пыталіся ў Міхалевіча, чаму ён уцёк з-пад падпіскі аб нявыездзе

Палітык Алесь Міхалевіч, які днямі вярнуўся ў Беларусь, 11 верасня наведаў Следчы камітэт, куды яго выклікалі на допыт. Экс-кандыдат у прэзідэнты 2010 года дагэтыль застаецца ў статусе абвінавачанага па справе аб "масавых беспарадках".

У каментары Еўрарадыё Міхалевіч распавёў, што допыт заняў паўтары гадзіны.

Міхалевіч: "Літаральна некалькі пытанняў было. Асноўнае з іх: чаму з'язджаў з-пад падпіскі аб нявыездзе, чаму пакідаў краіну? Я заявіў хадайніцтва паглядзець папярэднія пратаколы допытаў, бо ўжо прайшло чатыры з паловай гады і я ўжо не ўсё памятаю, што казаў на допытах. І мне паабяцалі, што на наступным тыдні патэлефануюць і скажуць, калі можна будзе азнаёміцца".

Міхалевіч кажа, што допыт прайшоў "ціха, спакойна, у адпаведнасці з законам". Статус абвінавачанага яму па-ранейшаму пакінулі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі