Крымінальная справа Алеся Міхалевіча прыпыненая

Крымінальная справа Алеся Міхалевіча прыпыненая

Следчыя органы прыпынілі крымінальную справу Алеся Міхалевіча. Пра гэта палітык паведаміў у сваім фэйсбуку.

Міхалевіч падкрэслівае, што справу не зачынілі, а прыпынілі: "Аўтаматычна адмененая падпіска пра нявыезд, але застаюся ў статусе абвінавачваемага. Следчыя дзеянні больш не вядуцца, але справу могуць аднавіць у любы момант".

Былы палітэмігрант заставаўся апошнім абвінавачаным па так званай "справе аб масавых беспарадках" 19 снежня 2010 года. Міхалевіча, як і большасць іншых кандыдатаў у прэзідэнты затрымалі ў ноч з 19 на 20 снежня 2010 года. У турме КДБ яго здзекам і катаваннямі прымусілі падпісаць згоду на супрацу, пра што ён паведаміў 28 лютага 2011 года, калі выйшаў на волю. Потым ён таемна пакінуў краіну і атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. У Беларусь Міхалевіч вярнуўся толькі 8 верасня 2015 года, калі за кратамі не засталося ніводнага палітвязня.

Крымінальная справа Алеся Міхалевіча прыпыненая

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі