СМІ: Баевікі збіраюць у Славянску людзей — рабіць відэазварот да Пуціна
Сепаратысты, якія яшчэ ўтрымліваюць шэраг раёнаў горада, заклікаюць мясцовых жыхароў выйсці на цэнтральную плошчу.
Пра гэта паведамляе Еспресо.TV, якое спасылаецца на радыёперахоп. Мяркуецца, што з дапамогай расійскіх журналістаў будзе запісаны зварот да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з просьбай аказаць падтрымку.
Як вядома, 2 траўня ўкраінскія сілавікі праводзяць у Славянску антытэрарыстычную аперацыю.
Фота — instagram.com