СМІ: Былы галоўны трэнер "Крумкачоў" ва Украіне зарабляе 90 тысяч долараў
Украінскія СМІ паведамілі, колькі зарабляе былы трэнер мінскіх "Крумкачоў" Алег Дулуб. З пачатку кастрычніка 2016-га ён трэніруе львоўскія "Карпаты". Заробак Дулуба складае 90 тысяч долараў за год. Гэта сярэдня лічба для ўкраінскага чэмпіянату, у якім заробкі вагаюцца ад 2,2 млн долараў у галоўнага трэнера данецкага "Шахцёра" да 60 тысяч долараў адразу ў чатырох трэнераў з невялікіх каманд.
Аўтары рэйтынгу, які змешчаны на сайце football24.ua, адзначаюць, што складалі яго, абапіраючыся на неафіцыйную інфармацыю.
"Карпаты" пад кіраўніцтвам Алега Дулуба згулялі два матчы, у якіх набралі толькі 1 ачко. Каманда па-ранейшаму займае апошняе месца ў турнірнай табліцы.