СМІ: Дакумент мінскага саміта прадугледжвае перамір'е

11-12 лютага ў Мінску ў Палацы Незалежнасці прайшла сустрэча ў "нармандскім фармаце", прысвечаная сітуацыі на Данбасе. У ёй удзельнічалі канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

Распрацаваны ў Мінску дакумент прадугледжвае перамір'е з 14 лютага, адвод цяжкіх узбраенняў, стварэнне зоны бяспекі. Пазне стала вядома, што перамір'е пачнецца з 15 лютага.

Памочнік прэзідэнта Расіі Уладзіслаў Суркоў, а таксама лідары самаабвешчаных "ДНР" і "ЛНР" Аляксандр Захарчанка і Ігар Платніцкі прыбылі на месца правядзення перамоваў кантактнай групы па Украіне ў Мінску. Яна мусіць ухваліць дакумент, падрыхтаваны "нармандскай чацвёркай".

Нагадаем, трохбаковая кантактная група (Украіна — Расія — АБСЕ) засядае ў Мінску ўжо два дні. У яе ўваходзяць і прадстаўнікі самаабвешчаных "ЛНР" і "ДНР".

Онлайн з саміта ў "нармандскім фармаце" ў Палацы Незалежнасці ў Мінску

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі