СМІ: Мінабароны Нямеччыны пацвердзіла, што Су-24 збілі над Сірыяй

СМІ: Мінабароны Нямеччыны пацвердзіла, што Су-24 збілі над Сірыяй

Нямецкае выданне Bild здабыла сакрэтны аналіз Мінабароны Нямеччыны, падрыхтаваны для вярхоўнага камандавання NATO. Даклад прысвечаны інцыдэнту з расійскім бамбавіком Су-24, збітым 24 лістапада.

Па звестках Bild, расійскі самалёт быў збіты над сірыйскай тэрыторыяй. Паведамляецца, што расійскія самалёты ляцелі спярша паралельна турэцкай мяжы на адлегласці 10-15 км. "Манеўр налева прывёў да кароткачасовага ўварвання ў турэцкую паветраную прастору (прыкладна 2-4 км, што эквівалентна 17 сек. палётнага часу). Турэцкія знішчальнікі F-16, па турэцкіх дадзеных, папярэджвалі самалёты некалькі разоў. Гэта пацвярджаецца амерыканскімі крыніцамі", — цытуе РБК артыкул нямецкага выдання.

У нямецкім ведамстве не вераць, па звестках Bild, што расійскія пілоты наўмысна парушылі турэцкую мяжу. У NATO таксама мяркуюць, што парушэнне турэцкага паветранай прасторы з боку Расіі адбылося выпадкова, адзначае выданне.

Штурман збітага самалёта, якога ўдалося выратаваць, заявіў расійскім СМІ, быццам самалёт не парушаў турэцкай мяжы.

Фота: РБК

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі