СМІ: У Гомелі чакаюць Лукашэнку, спешна кладуць асфальт, фарбуюць дамы
У цэнтры Гомеля на бягучым тыдні працуюць дзясяткі адзінак транспарту. Спешна мяняюць на цэнтральных вуліцах асфальт, у тым ліку і ўначы. Аўтакраны выкарыстоўваюць для афарбоўкі фасадаў дамоў. Праводзяцца і іншыя работы па добраўпарадкаванні цэнтра горада. Як інфармуе БелаПАН, мяркуецца, што ў Гомель можа прыехаць Аляксандр Лукашэнка.
Сайт gomel.today адзначае, што паводле неафіцыйнай інфармацыі кіраўнік дзяржавы збіраецца наведаць некалькі прадпрыемстваў, у тым ліку "Гомсельмаш" і "Спартак".
Фота: gomel.today