СМІ: У Мінску прайшлі тайныя перамовы пра абмен байцоў ГРУ Расіі

СМІ: У Мінску прайшлі тайныя перамовы пра абмен байцоў ГРУ Расіі

У Мінску прайшлі тайныя перамовы пра абмен дваіх байцоў ГРУ Узброеных сілаў Расіі, якія знаходзяцца ў палоне ва Украіне. Іх вялі расійскія і ўкраінскія прадстаўнікі. Пра гэта ў эфіры hromadske.tv паведаміў кіраўнік "Афіцэрскага корпуса", генерал Уладзімір Рубан. Паводле яго слоў, ініцыятыва правесці падобныя перамовы належыць Маскве.

Сяржанта Аляксандра Аляксандрава і капітана Яўгена Ерафеева, узятых у траўні ў палон у баю на Данбасе, могуць абмяняць на ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова і актывіста Аляксандра Кольчанку, асуджаных у Расіі. Нагадаем, згаданых дваіх украінцаў у жніўні расійскі суд асудзіў на 20 і 10 гадоў калоніі строгага рэжыму адпаведна. Іх прызналі вінаватымі ў стварэнні і ўдзеле ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі ў Крыме.

Рубан: "Сустрэча была прапанаваная ў Мінску, мы ахвотна пагадзіліся. Але паколькі размова была сур'ёзнай, выехала група перамоўшчыкаў, якія і сачылі за ўсім ходам перамоваў. Не ў фармаце мінскіх сустрэч і трохбаковай кантактнай групы. Скажам так, гэта людзі, якія "працуюць на зямлі", гэта не высокія палітыкі. Людзі, якія ўмеюць дамаўляцца, умеюць працаваць і ўмеюць здзяйсняць абмены".

Рубан сцвярджае, што перамовы адбыліся ў беларускай сталіцы на мінулым тыдні. Цяпер рашэнне за Кіевам, аднак улады Украіны зацягваюць з яго прыняццём.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі