СМІ: Затрыманы ўласнік таксі "Алмаз 7788" Віктар Пузікаў
13 чэрвеня сілавікі затрымалі бізнэсоўца Віктара Пузікава — уласніка службы таксі "Алмаз 7788", піша nn.by. Пузікаву 34 гады, ён адзін з найбольш паспяховых маладых бізнэсоўцаў краіны.
Следчы камітэт паабяцаў пракаментаваць гэтую сітуацыю заўтра, 15 чэрвеня.
Першым пра затрыманне Пузікава паведаміў у сацсетках кіраўнік аб'яднання прадпрымальнікаў "Перспектыва" Анатоль Шумчанка. Па яго звестках, да Пузікава ўзніклі прэтэнзіі за нявыплату падаткаў.
Сама служба таксі працуе па-ранейшаму.