Смяротнае ДТЗ у Слуцкім раёне: адзін чалавек загінуў, чацвёра пацярпелі
Аварыя пад Слуцкам / slutsk-gorod.by
Адзін чалавек загінуў, яшчэ чацвёра пацярпелі ў выніку ДТЗ, якое адбылося напярэдадні вечарам у Слуцкім раёне. Пра гэта распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі. Там адзначылі, што пацярпелі 5 чалавек. Трое пацярпелых атрымалі медыцынскую дапамогу на месцы і ад шпіталізацыі адмовіліся. Дваіх забралі ў бальніцу. Адзін з іх пасля памёр. У яшчэ аднаго пацярпелага, якога даставілі ў бальніцу, дыягнаставалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Як піша тг-канал @slutskgorodby, каршэрынгавы аўтамабіль Tesla вылецеў за межы праезнай часткі і некалькі разоў перакуліўся. У аўтамабілі было пяць чалавек. Кіроўца быў у нецвярозым стане. Пра гэта пазней паведамілі ў СК Беларусі. На яго ўжо завялі крымінальную справу. Па дадзеных следства, 30-гадовы мужчына на арэндаваным аўтамабілі Tesla рухаўся на вялікай хуткасці, не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет, дзе машына перакулілася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.