Снегапад, які абрынуўся на Гомель, у Мінск не прыйдзе

Снегапад, які абрынуўся на Гомель, у Мінск не прыйдзе

Цыклон, які 26 кастрычніка абрынуўся на Гомель і Магілёў у выглядзе снегу, у Мінск не прыйдзе. Па словах галоўнага сіноптыка Белгідрамета Святланы Рыбаковай, па большасці тэрыторыі ён прайшоўся ў выглядзе дажджоў і залеваў:


"У мінулыя суткі праз тэрыторыю Беларусі змяшчаліся атмасферныя фронты. Але калі на большай частцы тэрыторыі ападкі праходзілі ў асноўным у выглядзе дажджу, і толькі ў Мінску зрываўся асобны снег, то пайшоўшы на ўсход рэспублікі, гэты атмасферны фронт выклікаў ападкі ў выглядзе снегу".


Па словах сіноптыка, для канца кастрычніка падобнае надвор'е са снегам і дажджом цалкам характэрнае. Тым не менш, у бліжэйшыя дні ападкі аслабеюць. У начныя гадзіны тэмпература наблізіцца да нуля, таму кіроўцы, папярэджвае Святлана Рыбакова, мусяць быць уважлівымі на дарогах.


Згодна з прагнозам, у чацвер, 26 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі Беларусі ападкаў не чакаецца. А вось у пятніцу пасля абеду атмасферныя фронты з Заходняй Еўропы зноў прынясуць у Беларусь дажджы, мокры снег і парывісты вецер. Начная тэмпература: -4 +1, дзённая — 0 +7, па Захадзе — да дзевяці цяпла. На выхадных дажджы працягнуцца. Першы дзень лістапада можа парадаваць беларусаў сухім надвор'ем і снегам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі