Спартсменаў Андрэя Краўчанку і Івана Ганіна асудзілі на 10 сутак арышту
Спартсменаў Андрэя Краўчанку і Івана Ганіна асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе "Трыбуна". Абодва былі затрыманы ў Мінску 8 лістапада падчас акцыі пратэсту, а цяпер знаходзяцца ў Жодзінскім СІЗА. Краўчанка — шматборац, заслужаны майстар спорту, мае срэбра Алімпіяды (2008), Ганін — тайскі баксёр. Відавочцы кажуць, што іх затрыманне было жорсткім.
Андрэй Краўчанка і Іван Ганін — падпісанты ліста спартсменаў за сумленныя выбары і супраць гвалту сілавікоў, яны ўваходзяць у свабоднае аб'яднанне спартсменаў SOS_BY. Яны былі гасцямі Еўрарадыё (на відэа).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.