"Спайсы" і выразаныя вочы: паводле трагедыі ў Гомелі здымаюць мастацкі фільм
Паводле трагедыі ў Гомелі, якая здарылася летам 2014 года, здымаецца мастацкі фільм "Spice Boyz". Тады двое маладых людзей, якія былі пад "спайсамі", выразалі вочы свайму прыяцелю. Як інфармуе gomel.today, гэтая гісторыя шакіравала беларускага рэжысёра і сцэнарыста Уладзіміра Зінкевіча і ў яго з'явілася "непераадольнае жаданне стварыць наглядны дапаможнік для тых, хто яшчэ дапускае думку пра тое, каб паспрабаваць наркотыкі". Над фільмам працуе міжнародная здымачная група, у ім здымаюцца акцёры з Беларусі і Расіі. Аўтары абяцаюць захапляльны сюжэт і вельмі натуралістычныя здымкі.
Мяркуецца, што праца над фільмам "Spice Boyz" будзе завершаная летам.