У Гомелі вынесены прысуд за выкалатыя пад спайсам вочы
Адзін з падсудных атрымаў 15 гадоў пазбаўлення волі, другі — 11.
4 траўня суд Чыгуначнага раёна Гомеля абвясціў вырак па гучнай трагедыі, якая адбылася пад уздзеяннем наркатычнага рэчыва — спайсу. Пад судом апынуліся два прыяцелі, якія пазбавілі зроку трэцяга.
Як паведамляе БЕЛТА, суд прызнаў абодвух вінаватымі ў наўмысным прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў 23-гадоваму пацярпеламу. Таксама суд прызнаў, што яны мелі дачыненне да незаконнага абарачэння наркотыкаў. 21-гадовага абвінавачанага суд прысудзіў да 15 гадоў пазбаўлення волі, а 29-гадовага — да 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яны павінны выплаціць на карысць пацярпелага кампенсацыю маральнай шкоды — па 1 мільярдзе рублёў кожны.
Сваю віну фігуранты па справе прызналі часткова: яны не пагадзіліся з тым, што выдалілі пацярпеламу глаза.
Прысуд не набыў законную моц. Абвінавачаныя збіраюцца абскардзіць яго.
Нагадаем, што здарэнне адбылося ў ліпені 2014 года. У адным з прыватных дамоў Гомеля тры маладыя чалавекі ўжывалі марыхуану і спайс. Пад галюцынацыямі яны выдалілі вочы аднаму з кампаніі, парэзалі твар, траўмавалі галаву. Міліцыю выклікалі суседзі, незадаволеныя шумам і крыкамі.
Фота — publika.md