Спікер народнага савета “ДНР” Андрэй Пургін адпраўлены ў адстаўку

Спікер народнага савета  “ДНР” Андрэй Пургін адпраўлены ў адстаўку

Кіраўнік гэтак званага “народнага савету” самаабвешчанай “ДНР” Андрэй Пургін адпраўлены ў адстаўку. Заяву пра гэта зрабіў Дзяніс Пушылін, які змяніў Пургіна на пасадзе спікера.

Паводле Пушыліна, рашэнне пра адстаўку былога кіраўніка “народнага савету” было прынятае на пазачарговым пасяджэнні. 70 дэпутатаў з 73 прагаласавалі за адхіленне Пургіна і прызначэнне часовым выканаўцам абавязкаў спікера Дзяніса Пушыліна. Апошні, дарэчы, прадстаўляе прарасійскіх сепаратыстаў на перамовах кантактнай групы ў Мінску.

Як адзначаецца ў заяве Пушыліна, “апошняй кропляй цярпення дэпутатаў” стала спроба зрыву паседжання народнага савета, калі былы спікер зрабіў “заведама ілжывыя заявы”, скіраваныя на нагнятанне і дэстабілізацыю сітуацыі.

Сваім першым загадам Пушылін накіраваў у адстаўку кіраўніка апарату “народнага савету ДНР” Аляксея Аляксандрава. Пад яго ўплыў нібыта трапіў Пургін, але ў чым гэты ўплыў выражаўся, не паведамляецца. Супраць Аляксандрава распачатае расследаванне, яго абвясцілі ў вышук, паведамляе ВВС са спасылкай на данецкія СМІ.

Фота: youtube.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі