"Спіс экстрэмістаў" павялічыўся на 46 чалавек
"Экстрэміст" Аляксандр Фядута / Еўрарадыё
9 снежня Міністэрства ўнутраных спраў зноў павялічыла "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
У "спіс экстрэмістаў" дадалі адразу 46 прозвішчаў, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Сярод іх — фігуранты "справы змоўшчыкаў" літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, юрыст Юрый Зянковіч, дальнабойшчык Дзяніс Краўчук. Таксама ў "спіс экстрэмістаў" трапілі пенсіянерка Эма Сцепулёнак і актывістка "Еўрапейскай Беларусі" Алена Лазарчык.
Агулам у "экстрэмісты" ўлады залічылі ўжо 2163 чалавекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.