Споўнілася 15 гадоў з дня тэрактаў 11 верасня ў Нью-Ёрку
11 верасня спаўняецца пятнаццаць гадоў з моманту тэрактаў у Нью-Ёрку. У той дзень у хмарачосы Сусветнага гандлёвага цэнтру і ў будынак Пентагона ўрэзаліся тры пасажырскія самалёты, якія ўгналі тэрарысты-смяротнікі. Чацвёрты самалёт разбіўся ў штаце Пенсільванія. Ахвярамі нападаў сталі 2973 чалавекі, у тым ліку 343 выратавальнікі і 60 паліцыянтаў.
Група з 19 арганізаваных тэрарыстаў групоўкі “Аль-Каіда” захапіла чатыры камерцыйныя авіялайнеры, у якіх былі пасажыры. Тры лайнеры па чарзе ўрэзаліся ў хмарачосы ў інтэрвалам у 20 хвілінаў. У вежах-блізнятах Сусветнага гандлёвага цэнтра пачаўся пажар, у выніку чаго хмарачосы абрынуліся адзін за адным. Увечары таго ж дня абрынуўся 47-павярховы будынак комплексу Цэнтру міжнароднага гандлю, які знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці ад СГЦ.
Загінулі людзі не толькі ў захопленых самалётах, але і ў пратараненых будынках.
Прыкладная лічба стратаў ад тэрарыстычных атак склала 500 мільярдаў долараў.
Расследаванне нападу і судовыя працэсы над абвінавачанымі ў спрычыннасці да тэрактаў доўжыліся болей за 10 гадоў. Група асобаў трапіла ў турмы, некалькім пагражае смяротная кара.