Споўнілася 30 гадоў з дня смерці легендарнага футбаліста Аляксандра Пракапенкі

Споўнілася 30 гадоў з дня смерці легендарнага футбаліста Аляксандра Пракапенкі

Споўнілася 30 гадоў з дня смерці легендарнага беларускага футбаліста Аляксандра Пракапенкі. 29 сакавіка 1989-га яму стала блага ў мінскім рэстаране і ўратаваць 35-гадовага спартсмена не змаглі.

У Пракапенкі быў асаблівы стыль гульні, які вылучаўся хуткасцю, спрытам і выдатнай тэхнікай. На полі футбаліст знаходзіўся ў пастаянным руху. У Аляксандра быў выдатны удар, прычым з абедзвюх ног.

За мінскае “Дынама” Аляксандр Пракапенка гуляў у 1972-1983 гадах. У 1982-м стаў чэмпіёнам СССР. З каманды яго адлічылі "за сістэматычнае парушэнне рэжыму". Нейкі час Пракапенка лекаваўся ад алкагалізма. Пасля ён гуляў за магілёўскае “Дняпро” і бакінскі “Нефтчы”. У чэмпіянатах СССР сярод каманд вышэйшай лігі футбаліст правёў 168 матчаў і забіў 52 галы.

Пракапенка пахаваны на могілках у вёсцы Токары Бабруйскага раёна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі