Справа БелТА: Абарона манаполіі на інфармацыю ці пакаранне парушальнікаў?
Другі дзень у Беларусі працягваюцца затрыманні журналістаў і вобшукі на кватэрах і ў рэдакцыях. Нагодай для такой актыўнасці следчых нібыта стала заява ў міліцыю кіраўніцтва дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА пра “несанкцыянаваны заход на платную падпіску”.
Але ці было на самой справе што красці ў БелТА журналістам іншых СМІ? Ці сапраўды гэта быў крадзеж і што хаваецца за фармулёўкай “несанкцыянаваны заход на платную падпіску”? Ці мае права прадаваць інфармацыю інфармагенцтва, якое фінансуецца з бюджэту і жыве за кошт падаткаплацельшчыкаў? Ці законна БелТА шмат гадоў карыстаецца манапольным правам на пэўную інфармацыю?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё шукаем адказы разам з юрыстам Сяргеем Зікрацкім і журналістам Леанідам Фрыдкіным.