“Справа БЕЛТА” як прычына для вайны дзяржаўных і незалежных СМІ
“Справа БЕЛТА” — гэта не толькі вобшукі ў рэдакцыях, затрыманні журналістаў і спрэчкі вакол законнасці дзейнасці следчых. Гэта яшчэ і “нечаканая” навіна пра тое, што тэлефоны журналістаў праслухоўваюцца, спрэчкі наконт таго, хто і ў каго “тырыць” інфармацыю і матэрыялы з узаемнымі абвінавачваннямі як з боку дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ.
Ці стала “справа БЕЛТА” “нажом у спіну” ўсёй журналісцкай супольнасці? Як уберагчы журналістыку ад прапаганды? Ці магчыма дамагчыся адмены манаполіі на інфармацыю, якую маюць дзяржаўныя СМІ?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказаў старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.
Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.