Справа лекараў: Каго і за што затрымаў КДБ

Справа лекараў: Каго і за што затрымаў КДБ

КДБ знайшоў карупцыю сярод кіруючых лекараў і бізнесмэнаў: затрымана больш за дзесяць чалавек.

Каго затрымалі

Пры атрыманні хабару затрыманы галоўны лекар Пінскай лякарні В. Асачук. У КДБ паведамляюць, што гэта адбылося падчас перадачы яму 2800 долараў. Таксама за хабар затрымалі дзесяць кіруючых лекараў у Гомельскай, Магілёўскай, Гродзенскай вобласці, а таксама Мінска, паведамляе КДБ.

У Мінску, у прыватнасці, затрыманы галоўны лекар Рэспубліканскай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі Віктар Масла.

Яшчэ адзін фігурант справы ― бізнесовец у сферы медыцыны Мікалай Аганесян, піша tut.by. Яго кампанія “Белрэамед” ― адна з самых уплывовых на рынку медыцынскай тэхнікі. Яе звязваюць з іншай кампаніяй, якая таксама займаецца медтэхнікай і праходзіць у матэрыялах справы, – “Тасілена”.

У чым вінавацяць лекараў

Усіх затрыманых лекараў падазраюць у атрыманні хабараў. Нібыта, яны атрымоўвалі “адкат” у 5% пры правядзенні аукцыёнаў на закупку медабсталявання і рэагентаў. Па версіі следства, існавала дамоўленасць паміж лекарамі і кампаніяй-пастаўшчыком: рэагенты і тэхніку закупалі па загадзя завышаных коштах. А аукцыён на закупку выйгравала кампанія, якая плаціла “адкат”.

Галоўнага лекара бальніцы медыцінскай рэабілітацыі Віктара Масла падазраюць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры. Сума крадзяжу ― 21 тысяча рублёў. Пакуль невядома, ці з’яўляецца ён таксама і фігурантам агульнай “справы лекараў”.

У чым вінавацяць бізнесоўцаў

Па падазрэнні КДБ, бізнесоўцы давалі лекарам хабары за закупку медабсталявання і рэагенташў па завышаных коштах. Такім чынам, канчатковы кошт рэагентаў і абсталявання па дарозе да паліклінікі дадаваў у кошце 30-70%.

Што пагражае лекарам і бізнесоўцам

За дачу хабару, а ў гэтым вінавацяць бізнесоўцаў, пагражае крымінальная адказнасць ад штрафу да пяці гадоў зняволення, у залежнасці ад памеру хабару. За атрыманне хабару службовай асобай пагражае да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленне права займаць кіруючыя пасады. Тое ж пагражае і за крадзёж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі