"Справу Гутара" ў Лазане разгледзяць 28 кастрычніка
У гэты дзень пройдуць слуханні ў Вышэйшым спартовым судзе.
У гэтую інстытуцыю футбольны клуб БАТЭ звярнуўся ў чэрвені, нагадвае "Прессбол". Нагодай стала тое, што камітэт па статусе і пераходах футбалістаў Беларускай федэрацыі футбола прыняў бок футбаліста.
Нагадаем, што Аляксандр Гутар пакінуў БАТЭ, скарыстаўшыся палажэннем пра трансферы БФФ. Там сказана, што гулец, які правёў на працягу сезону меней за 10% афіцыйных матчаў клуба, мае права на аднабаковае скасаванне кантракту і пераход у іншую каманду.
Фота — uefa.com