Спявак Тэа выступіць у другім паўфінале "Еўрабачання"
Прычым, на сцэну прадстаўнік Беларусі выйдзе ў другой частцы паўфіналу.
Лёсаванне прайшло ў панядзелак увечары. У першым паўфінале міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2014", што пройдзе 6 траўня ў Даніі, выступяць Расія, Латвія, Арменія, Азербайджан, Малдова, Украіна — агулам 16 краінаў. У другім паўфінале (ён пройдзе 8 траўня) — 15 удзельнікаў. Акрамя беларуса Тэа, на сцэну выйдуць выканаўцы з Грузіі, Грэцыі, Фінляндыі, Польшчы, Літвы, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".
Падчас галасаванняў у кожным паўфінале будуць адабраныя прадстаўнікі 10 краін, якія затым далучацца да фіналістаў. У фінал "Еўрабачання", які адбудзецца 10 траўня, аўтаматычна дапускаюцца шэсць краін: традыцыйна прадстаўнікі "вялікай пяцёркі" (краіны — арганізатары конкурсу: Італія, Іспанія, Вялікабрытанія, Францыя і Нямеччына), а таксама трыумфатар папярэдняга шоу — Данія.
Хто такі спявак Тэа, прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2014"?
Фота — БЕЛТА