Спявак Uzari за мяжой прынцыпова выступае па-беларуску — чаму?
На фестывалі Laima Rendezvous у Юрмале беларускі спявак Uzari выступіў са сваёй беларускамоўнай праграмай. Больш за тое, песню “Новае кіно” дуэтам з Uzari на сцэне канцэртнай залы Dzintari выконвала латвійская спявачка Aija Andreeva.
Чаму ў Юрмалу Uzari вырашыў павезці менавіта беларускамоўную праграму? Ці лёгка было дамовіцца, каб Aija Andreeva таксама заспявала па-беларуску? Ці будзе Uzari і надалей выступаць за мяжой з беларускамоўнай праграмай?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае спявак Uzari.