Газета "Наша ніва" цалкам перайшла ў інтэрнэт

Газета "Наша ніва" цалкам перайшла ў інтэрнэт

Спынены рэгулярны выхад папяровай газеты "Наша ніва". Яна працягне існаванне толькі ў інтэрнэце як партал nn.by. Рэдакцыя тлумачыць сваё рашэнне тым, што змагла паспяхова "адаптавацца да новай эпохі" — у траўні сайт выдання наведалі 475 тысяч карыстальнікаў, якія прачыталі 7,1 млн старонак. У іншыя месяцы лічбы бываюць большыя ўдвая. "Гэта непараўнальна з аўдыторыяй папяровай газеты, — піша рэдакцыя. — У далейшым друкаванні яе не засталося практычнага сэнсу".

"Адмова ад паперы — цалкам лагічны і асэнсаваны крок. Пытаўся ў многіх знаёмых: калі вы куплялі хоць якую газету? Усе шчыра кажуць, што ве-ельмі даўно, — каментуе на сваёй старонцы ў Facebook галоўны рэдактар цяпер ужо сеціўнага выдання Ягор Марціновіч— Цяпер наклад газеты складаў 3000 асобнікаў. Непараўнальна адносна аўдыторыі сайта, на якім штодня бывае 50-60 тысяч карыстальнікаў".

Газета "Наша ніва" цалкам перайшла ў інтэрнэт
Першыя палосы газеты "Наша ніва"

Газета "Наша ніва" пачала выходзіць у 1906 годзе ў Вільні і адыграла значную ролю ў беларускім адраджэнні ў пачатку ХХ стагоддзя. У 1991 годзе яе выхад аднавіў Сяргей Дубавец. З 1996-га газета выходзіла ў беларускай сталіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі