Стала вядома, хто ўвойдзе ў Міжведамасную камісію па барацьбе з экстрэмізмам
На нацыянальным прававым інтэрнэт-партале з'явіўся ўказ Аляксандра Лукашэнкі пра Міжведамасную камісію па супрацьдзеянні экстрэмізму пры Савеце бяспекі.
Узначаліць яе дзяржсакратар Савета бяспекі ці яго намеснік.
У склад камісіі ўваходзяць:
— генеральны пракурор,
— начальнік Службы бяспекі прэзідэнта,
— начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра,
— старшыня Следчага камітэта,
— старшыня Камітэта судовых экспэртыз,
— міністр унутраных спраў,
— міністр абароны,
— міністр па надзвычайных сітуацыях,
— старшыня Памежнага камітэта,
— старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі,
— старшыня Мытнага камітэта (ці намеснікі ўсіх пералічаных),
— сакратар Міжведамаснай камісіі.
Персанальны склад камісіі павінен зацвердзіць дзяржсакратар Савета бяспекі. Цяпер гэтую пасаду займае Аляксандр Вальфовіч.
Свае пасяджэнні камісія будзе праводзіць "па меры неабходнасці".
Рашэнні Міжведамаснай камісіі, прынятыя ў рамках яе кампетэнцыі, падлягаюць абавязковаму разгляду дзяржорганамі ды іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.