Стала вядома, калі сабор Нотр-Дам ізноў адкрыецца для вернікаў і турыстаў
![Сfбор Нотр-Дам дэ Пары / Wandrille de Préville](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/691px-notredame20190415quaidemontebello_cropped.jpg.webp?itok=Ij0bOM7E)
Сfбор Нотр-Дам дэ Пары / Wandrille de Préville
Сабор Парыжскай Богамаці рыхтуецца да адкрыцця для вернікаў і турыстаў у 2024 годзе, цытуе France24 міністра культуры Францыі Рыму Абдул-Малак.
Нотр-Дам закрылі на рэстаўрацыю пасля пажару 2019 года, які жахнуў людзей ва ўсім свеце. Дах і шпіль сабора абрынуліся. Але да гэтага моманту спецыялісты ўжо скончылі этап расчышчэння, і пад канец лета змогуць узяцца за аднаўленне пацярпелага сабора. То бок, зоймуцца аднаўленнем драўляных купалаў, даху і шпіля.
Менавіта да 2024 года прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон абяцаў скончыць аднаўленне Нотр-Дама. Дата абрана не выпадкова — на гэты год у краіне запланавана правялзенне Алімпійскіх гульняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.