У старой мінскай воданапорнай вежы адкрыецца кавярня

Воданапорная вежа ў Мінску

Воданапорная вежа ў Мінску / blizko.by

Беларускі архітэктар хоча адкрыць кавярню ў будынку былой воданапорнай вежы на вуліцы Аўтадораўскай, піша Tochka.by.

Будынак з чырвонай цэглы ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Гэта адзіны захаваны аб'ект цывільнай архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя ў Мінску і адзіная захаваная воданапорная вежа.

У 1991-м годзе вежу прадалі ў прыватныя рукі, і ўладальнікі спрабавалі яе рэканструяваць. Там хацелі адкрыць то клуб, то піўную фабрыку, пісаў партал Blizko.by. Але цягам усіх гэтых гадоў вежа прыходзіла у заняпад.

Вось ужо 15 гадоў ёй валодае адзін з беларускіх архітэктараў. Права арэнды зямельнага ўчастка павінна скончыцца ў канца снежня. Але да гэтага моманту ўладальнік спадзяецца адкрыць тут кавярню і атрымаць дазвол на працяг арэнды.

Кавярня павінна размясціцца на двух ніжніх паверхах будынка. Ужо паклалі падлогу, гатовая барная стойка і будуецца лесвіца, па якой можна будзе падняцца на другі паверх.

Адкрыццё кавярні папярэдне запланаванае на 7 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі