Сталі вядомыя сапернікі беларускіх тэнісістаў на Уімблдоне
Беларускія тэнісісты выйдуць на Уімблдон / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
Лёсаванне Уімблдонскага тэніснага турніру прайшло ў Лондане. Па выніках яго вызначыліся сапернікі беларускіх спартоўцаў.
У жаночым адзіночным разрадзе за Беларусь выступяць тры тэнісісткі. Арына Сабаленка (2-і нумар ў рэйтынгу WTA) пачне турнір з сустрэчы з венгерскай тэнісісткай Паннай Удвардзі (82). Вікторыя Азаранка (19) выйдзе супраць кітаянкі Юэ Юань (106), а саперніцай Аляксандры Сасновіч (66) будзе іспанка Нурыя Парызас Дыяс (105).
У мужчынскіх спаборніцтвах Ілля Івашка (102) пазмагаецца з аргентынцам Федэрыкам Карэя (104).
136-ы Уімблдонскі турнір пройдзе з 3 па 16 ліпеня. Агульны прызавы фонд спаборніцтваў складае 44,7 мільёна фунтаў стэрлінгаў. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночных разрадах атрымаюць па 2,35 мільёна фунтаў.
Арганізатары Уімблдона летась адмовілі беларускім і расійскім спартоўцам ва ўдзеле. Сёлета для допуску да турніру для іх паставілі ўмовы: прытрымлівацца нейтралітэту, не рабіць якіх-небудзь заяваў у падтрымку вайны ці рэжымаў, якія яе вядуць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.