Сабаленка атрымала брытанскую візу і паўдзельнічае ва "Уімблдоне"

Арына Сабаленка / https://twitter.com/WTA
Арына Сабаленка / https://twitter.com/WTA

Арына Сабаленка атрымала брытанскую візу і сёлета паўдзельнічае ва "Уімблдоне". Пра гэта яна распавяла на прэс-канферэнцыі ў Парыжы пасля паражэння ў паўфінале "Ралан Гарос". "У мяне ёсць віза!.. Можна гэта адсвяткаваць. Я еду на "Уімблдон", і гэта выдатная навіна", — сказала Сабаленка.

Пра тое, што Арыне Сабаленка не даюць брытанскую візу, стала вядома ў траўні.

Уімблдонскі турнір — адно з найбуйнейшых у свеце тэнісных спаборніцтваў. Сёлета турнір пройдзе з 3 па 16 ліпеня. Летась арганізатары турніру адмовілі ва ўдзеле беларускім і расійскім спартсменам. Сёлета для допуску да турніру для беларусаў і расіян паставілі ўмовы: прытрымлівацца нейтралітэту, не рабіць якіх-небудзь заяваў у падтрымку вайны ці рэжымаў, якія яе вядуць.

У Францыі Сабаленка нарэшце заявіла: "Я не падтрымліваю вайну, то бок не падтрымліваю Лукашэнку менавіта цяпер".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі