Сталі вядомыя намінанты на прэмію "Оскар"

Сталі вядомыя намінанты на прэмію "Оскар"

Сталі вядомыя намінанты на прэмію "Оскар". Поўны спіс прэтэндэнтаў 14 студзеня быў апублікаваны на афіцыйным сайце кінапрэміі. За званне лепшага акцёра пазмагаюцца Леанарада Дзі Капрыё ("Выжылы"), Браян Крэнстан ("Трамба"), Мэт Дэйман ("Марсіянін"), Майкл Фасбендэр ("Сціў Джобс") і Эдзі Рэдмэйн ("Дзяўчына з Даніі").

Лепшай актрысай могуць назваць Кэйт Бланшэт ("Кэрал"), Бры Ларсан ("Пакой"), Джэніфер Лоўрэнс ("Джой"), Шарлота Рэмплінг ("45 гадоў") і Сірша Ронан ("Бруклін"). У намінацыі на "Оскар" у катэгорыі "Найлепшы фільм" атрымалі стужкі "Гульня на паніжэнне", "Шпіёнскі мост", "Выжылы", "Пакой", "У цэнтры ўвагі", "Марсіянін", "Вар'яцкі Макс: Дарога лютасці", "Бруклін".

У катэгорыі "Лепшы рэжысёр" на прыз прэтэндуюць Томас Макарці ("У цэнтры ўвагі"), Адам Маккей ("Гульня на паніжэнне"), Джордж Мілер ("Вар'яцкі Макс: Дарога лютасці"), Алехандра Гансалес Ін'ярыту ("Выжылы") і Леанард Абрахамсан ("Пакой").

Пераможцы будуць названыя на ўрачыстай цырымоніі (88-й па ліку), якая пройдзе 28 лютага.

Сталі вядомыя намінанты на прэмію "Оскар"
Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі