Сталі вядомыя саперніцы беларусак на Уімблдоне
У пятніцу адбылося лёсаванне стартавага раўнда адзіночнага разраду Уімблдона. Найбольш сур'ёзная саперніца дасталася Аляксандры Сасновіч (37-е месца ў рэйтынгу WTA) — румынка Сімона Халеп, былая першая ракетка свету (цяпер — 7-е месца ў рэйтынгу). Вера Лапко (105) згуляе з кітаянкай Ван Цян, 15-й ракеткай свету. Вікторыя Азаранка (42) сустрэнецца з францужанкай Алізэ Карнэ з шостага дзясятку рэйтынгу. Арына Сабаленка (10) правядзе паядынак з Магдаленай Рыбарыкавай (141) са Славакіі.
Сталі вядомыя саперніцы беларускіх тэнісістак і ў парным разрадзе. Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці сустрэнуцца з беларускай Лідзіяй Марозавай і аўстралійкай Сторм Сандэрс. Арына Сабаленка разам з Эліс Мертэнс згуляюць з расіянкай Натэлай Дзаламідзэ і шведкай Карнеліяй Лістэр. Аляксандра Сасновіч разам з украінкай Лесяй Цурэнка атрымалі ў саперніцы швейцарку Цімею Бачынскі і амерыканку Бернарду Перу.
Турнір стартуе 1 ліпеня.