Сталі вядомыя саперніцы Сасновіч і Сабаленка ў другім крузе US Open
Сталі вядомыя саперніцы Аляксандры Сасновіч і Арыны Сабаленка ў другім крузе US Open. Позна ўвечары ў аўторак Сасновіч у 1/64 фіналу ў трох сэтах выйграла ў Белінды Бенчыч са Швейцарыі — 2:6, 6:1, 6:2. Як інфармуе "Прессбол", цяпер беларускую тэнісістку чакае Дар'я Касаткіна з Расіі, 11-я ракетка свету. Сустрэча запланаваная на вечар 30 жніўня. Арына Сабаленка ў стартавым паядынку на адкрытым чэмпіянаце ЗША перамагла Даніэль Колінз з ЗША — 6:0, 4:6, 6:4. Яе наступная саперніца — расіянка Вера Званарова, якая ў рэйтынгу толькі 133-я. Матч адбудзецца таксама ў чацвер увечары.
А ўвечары 29 жніўня ў 1/32 фіналу на US Open пройдуць два паядынкі з удзелам беларусак, абодва пачнуцца прыблізна ў 18:00. Вера Лапко пазмагаецца з 15-й ракеткай свету Эліз Мертэнс з Бельгіі, а Вікторыя Азаранка — з Дар'яй Гаўрылавай (32), аўстралійкай расійскага паходжання.
Варта адзначыць, што ўпершыню ў гісторыі ў другім крузе турніру "Вялікага шлему" згуляюць адразу чатыры беларускі.