Сталі вядомыя тэрміны і пералік школьных выпускных іспытаў
Школьныя іспыты / edu-lida.gov.by
Цэнтралізаваныя іспыты для выпускнікоў беларускіх школ прызначаныя на 14 і 25 траўня. Пра гэта гаворыцца ў пастановеай Міністэрства адукацыі №278, якую сёння афіцыйна апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Цэнтралізаваныя іспыты школьнікі будуць здаваць упершыню — гэта новаўвядзенне.
Выпускныя іспыты ў дзявятым класе пройдуць з 1 па 9 чэрвеня (рэзервовыя дні — 21-25 жніўня). Дзевяцікласнікаў чакаюць іспыты па наступны' прадметах:
беларуская мова — пераказ;
руская мова — пераказ;
матэматыка — кантрольная работа;
Гісторыя Беларусі — вусны экзамен па квітках.
11-класнікі сёлета будуць здаваць пісьмовыя цэнтралізаваныя іспыты — замест і і школьных экзаменаў, і цэнтралізаванага тэставання па адпаведных прадметах.
Яны прызначаныя на наступныя даты:
беларуская мова або руская мова (на выбар) — 14 траўня, рэзервовы дзень 23 траўня. У іншым выпадку гэты іспыт можна будзе здаць у рэзервовыя дні правядзення ЦТ або 21 жніўня;
матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, Замежная мова, Гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя, геаграфія, грамадазнаўства (на выбар) — 21 траўня, рэзервовы дзень 25 траўня. Альбо — іншыя рэзервовыя дні ЦТ і 23 жніўня.
Па астатніх прадметах, патрэбных для паступлення ў ВНУ, можна будзе здаць цэнтралізаванае тэставанне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.