Сталі вядомыя ўсе сапернікі беларускіх клубаў у адборы Лігі канферэнцый

У кваліфікацыі Лігі канферэнцый Беларусь прадставяць тры каманды / twitter.com/UEFA
У кваліфікацыі Лігі канферэнцый Беларусь прадставяць тры каманды / twitter.com/UEFA

Сталі вядомыя ўсе сапернікі беларускіх клубаў у адборы футбольнай Лігі канферэнцый. Сапернікам уладальніка Кубка Беларусі жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" у другім раўндзе стаў кіпрскі АЕК (Ларнака). Матчы прызначаны на 27 ліпеня і 3 жніўня.

Яшчэ дзве беларускія каманды стартуюць з 1-га раўнда адбору, гульні пройдуць 13 і 20 ліпеня. Гродзенскі "Нёман" сустрэнецца з клубам "Вадуц" з Ліштэнштэйна. Калі ўдасца прайсці далей, наступным сапернікам будзе пераможца пары "Бальцан" (Мальта) — "Дамжале" (Славенія). Мінскае "Дынама" згуляе з "Жэлезнічарам" з Сараева (Боснія і Герцагавіна). У выпадку поспеху ў наступным раўндзе дынамаўцаў будзе чакаць бакінскі "Нефтчы".

Напярэдадні стала вядома, што ў першым раўндзе адбору Лігі чэмпіёнаў БАТЭ згуляе з камандай Partizani з Албаніі. У сераду ж быў названы наступны сапернік пераможцы гэтай пары — "Арыс" з Кіпра. Гэтую каманду трэніруе беларус Аляксей Шпілеўскі. Сёлета "Арыс" стаў чэмпіёнам Кіпра, у яго складзе гулялі былыя футбалісты барысаўчан Арцём Шуманскі і Яўген Яблонскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі