БАТЭ згуляе ў адборы Лігі чэмпіёнаў з камандай з Албаніі

Барысаўчане паспрабуюць прайсці каманду з Албаніі / Ілюстрацыйнае фота fcbate.by
Барысаўчане паспрабуюць прайсці каманду з Албаніі / Ілюстрацыйнае фота fcbate.by

БАТЭ згуляе ў першым кваліфікацыйным раўндзе адбору футбольнай Лігі чэмпіёнаў з камандай з Албаніі — "Partizani". Першы матч барысаўчане правядуць у гасцях — 11 ці 12 ліпеня. Хатні паядынак пройдзе 18 ці 19 ліпеня. Лёсаванне прайшло ў аўторак у Швейцарыі.

Паводле рашэння УЕФА беларускія клубы хатнія паядынкі праводзяць на нейтральным полі без гледачоў.

БАТЭ (бронзавы прызёр) прадстаўляе Беларусь ў адборы Лігі чэмпіёнаў з-за нядопуску да еўракубкаў салігорскага "Шахцёра" (чэмпіёна) і "Энергетыка-БДУ" (уладальніка срэбра), якія аказаліся датычныя да дамоўных матчаў у мінулым сезоне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі