Апеляцыйны орган УЕФА пацвердзіў, што "Іслач" не згуляе ў еўракубку
Заўзятаркі "Іслачы" засмучаныя / vk.com/fcisloch
ФК "Іслач" паведамляе, што прапусціць еўракубкавы сезон. Такое рашэнне 13 чэрвеня прыняў Апеляцыйны орган УЕФА.
"Іслач" мусіла паўдзельнічаць у адборы Лігі канферэнцый. Клуб паспяхова прайшоў ліцэнзаванне ў Беларусі і заяўку адправілі ва УЕФА. Гэта быў бы дэбют "Іслачы" ў еўракубку. Аднак УЕФА запатрабаваў пісьмова пацвердзіць, што з 2007 года клуб не меў дачынення да дамоўных матчаў. А ў "Іслачы" ёсць такая гісторыя ад 2016 года. Таму пакуль пра еўракубкі давядзецца забыць. Прэс-служба клуба адзначае, што "дыскваліфікацыя распаўсюджваецца на адзін еўракубкавы сезон, а менавіта першы пасля заваявання права паводле спартыўнага прынцыпу".
ФК "Іслач" вырашыў не аспрэчваць рашэнне ў Спартыўным арбітражным судзе ў Лазане.
Пра тое, што "Іслач" не дапусцяць да адбору Лігі канферэнцый, стала вядома тыдзень таму. Яе мусіць замяніць гродзенскі "Нёман".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.