Дамоўны футбольны матч арганізаваў экс-брамнік хакейнай каманды Лукашэнкі

Дамоўны футбольны матч арганізаваў экс-брамнік хакейнай каманды Лукашэнкі

На судзе па дамоўных футбольных матчах у Беларусі прагучалі новыя імёны "спонсараў" несумленных паядынкаў. Напрыклад, дамоўны матч "Іслач" — "Дынама" Брэст арганізавалі двое расіян — футбольны агент Міхаіл Пузанаў і былы хакейны галкіпер Барыс Тартуноў, перадае "Прессбол" са словаў следства.

Тартуноў — брамнік з Чалябінска, у 2007 годзе выступаў за мінскі хакейны клуб "Дынама". У 2009-2012 гадах ён жыў у Беларусі і выступаў на розных турнірах у прэзідэнцкай хакейнай камандзе.

Паведамляецца, што для арганізацыі дамоўнага матча Пузанаў і Тартуноў прывезлі ў Беларусь 10 000 долараў.

Судовы працэс за дамоўныя футбольныя матчы пачаўся ў Мінску 25 верасня. Следства выявіла пяць дамоўных паядынкаў: "Іслач" — "Дынама" (Брэст) у вышэйшай лізе (30.04.2016, 2: 4), матч на кубак Беларусі БАТЭ — "Граніт" (20.11.2015, 5:0), а таксама матчы першай лігі "Прамень" — "Гомельчыгунтранс" (25.06.2016, 3:1), "Ашмяны" — "Прамень" (02.07.2016, 3:3), "Баранавічы" — "Ашмяны" (05.06.2016, 1:0). Агулам па справе праходзяць каля двух дзясяткаў чалавек. 

Паведамлялася, што на судзе ўсе абвінавачаныя прызналі сваю віну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі