Статкевіч: На шэсце на Дзень Волі падамо новую заяўку

Статкевіч: На шэсце на Дзень Волі падамо новую заяўку

Апазіцыйны дзеяч Мікалай Статкевіч выказаў шкадаванне, што аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі не захаваў еднасць. “Шкада, бо я быў упэўнены, што калі захаваем еднасць, атрымаем і шэсце, і мітынг-канцэрт, — кажа Статкевіч у жывым эфіры Еўрарадыё. — Значыць, давядзецца часткамі выціскаць з уладаў тое, што маглі атрымаць разам”.

Як вядома, група ўдзельнікаў аргкамітэта нядаўна падалі заяўку на правядзенне каля Опернага тэатру ў Мінску 25 сакавіка мітынгу і святочнага канцэрту (і, такім чынам, адмовіліся ад шэсця). Улады дазвол далі. Статкевіч падкрэслівае, што заяўку падавалі і дамаўляліся з уладамі толькі 4 арганізацыі з 13-ці, якія ўваходзяць у аргкамітэт.

“Падамо новую заяўку і будзем даціскаць іх на шэсце… Мы хочам, каб усё было легальна, нармальна, каб было свята”, — кажа Статкевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі