Статкевіч заклікаў аўтааматараў 19 снежня аб'язджаць плошчу
Кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч заклікаў аўтааматараў не карыстацца асабістым транспартам вечарам 19 снежня ў цэнтры Мінска, ці выключыць са сваіх маршрутаў раён Кастрычніцкай плошчы. Пра гэта ён заявіў 14 снежня падчас дэбатаў кандыдатаў у прэзідэнты ў анлайн-тэлеэфіры на партале tut.by. Статкевіч адзначыў, што улады вельмі часта выкарыстоўваюць вадзіцелаў, як барыкаду. Яны спыняюць рух, машына да машыны, папярэдзіў Статкевіч.
Пры гэтым усе кандыдаты ў прэзідэнты, якія ўдзельнічалі ў дэбатах, — Віталь Рымашэўскі, Мікалай Статкевіч і Яраслаў Раманчук — заклікалі беларускіх грамадзян прыходзіць на Кастрычніцкую плошчу 19 снежня ў 20 гадзін. Яны падкрэслівалі, што фармат акцыі будзе выключна мірны.