Стаў вядомы артыкул КК, па якім затрыманы журналіст "Белсата" Ігар Ільяш
Стала дакладна вядома, па якім артыкуле Крымінальнага кодэкса затрымалі журналіста "Белсата" Ігара Ільяша.
Ён з’яўляецца падазраваным па ч. 1 арт. 342 КК ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх"), паведамляе "Белсат". Па гэтым артыкуле праходзяць шматлікія ўдзельнікі вулічных акцый пратэсту.
Сёння суд разглядаў скаргу на затрыманне журналіста, але пакінуў яе без задавальнення.
Ільяша затрымалі зранку 16 ліпеня. Прычына затрымання дагэтуль была невядомай.
Ільяш нядаўна быў госцем праграмы Еўрарадыё "Ідэя Х".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.