“Рэал” згуляе з “Манчэстэр Сіці”, а “Атлетыка” з “Баварыяй”
У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне сёння прайшло лёсаванне паўфіналаў кантынентальных клубных турніраў. У адным з паўфіналаў Лігі чэмпіёнаў мадрыдскі “Рэал” сустрэнецца з англійскім “Манчэстэрам Сіці”. Яшчэ адзін іспанскі клуб, “Атлетыка” згуляе з “Баварыяй”.
Першыя паўфінальныя паядынкі Лігі чэмпіёнаў пройдуць 26-27 красавіка, матчы ў адказ — 3-4 траўня. Вырашальны матч адбудзецца 28 траўня на стадыёне “Сан-Сіро” ў італьянскім Мілане.
У фінале леташняга розыгрышу іспанская “Барселона” абыграла ў Берліне італьянскі “Ювентус” з лікам 3:1.
Сталі вядомыя вынікі лёсавання паўфіналаў футбольнай Лігі Еўропы