Стаўка на каліноўцаў: ці чакалі ў Кіеве прыезду Ціханоўскай — эфір

Ігар Тышкевіч / фота з архіва

Ігар Тышкевіч / фота з архіва

Спробы асэнсаваць вынікі канферэнцыі “Шлях да волі”, якую ладзіў полк імя Кастуся Калінўскага ў Кіеве, працягваюцца і да сёння. І размова не толькі пра паперкі, якія не падпісалі прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай ды Аб’яднанага пераходнага кабінета. Размова пра тое, што будзе далей з “аб'яднаўчымі ініцыятывамі” палка, з палітычнымі амбіцыямі яго прадстаўнікоў і з планам стварыць вызваленчае войска.

Якія высновы можна зрабіць па выніку двух дзён канферэнцыі, арганізаванай каліноўцамі, і ці сапраўды ў Кіеве чакалі прыезду Ціханоўскай? Якое значэнне мае сітуацыі з непадпісаннем дакументаў канферэнцыі прадстаўнікамі асобных структур дэмсіл? Ці можна казаць, што Кіеў зрабіў стаўку на каліноўцаў як на палітычную сілу і будзе далей камунікаваць найперш з імі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аналітык украінскага Інстытута будучыні Ігар Тышкевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі