Стральба ў Тэхасе: у гандлёвым цэнтры забілі васьмярых чалавек

Паводле слоў сведкаў, узброены чалавек без разбору страляў у пакупнікоў гандлёвага цэнтра / Reuters
Паводле слоў сведкаў, узброены чалавек без разбору страляў у пакупнікоў гандлёвага цэнтра / Reuters

Узброены чалавек застрэліў васьмярых у гандлёвым цэнтры амерыканскага штата Тэхас, піша ВВС. Паводле дадзеных выдання, узрост ахвяраў — ад 5 да 51 года.

Той, хто адкрыў агонь па людзях, таксама быў застрэлены.

Паводле слоў сведкаў, узброены чалавек без разбору страляў у наведнікаў гандлёвага цэнтра. На відэа з месца здарэння бачна, як людзі бягуць да аўтастаянкі, каб там схавацца ад серыі стрэлаў.

Насельніцтва горада Ален, у якім адбылася стральба — усяго 105 тыс. чалавек. Большасці людзей ва ўзросце 21 года і больш дазволена насіць пісталет без ліцэнзіі. Выключэнне складаюць людзі, якія раней былі асуджаныя. Таксама ёсць некалькі абмежаванняў на валоданне вінтоўкамі і драбавікамі.

Паводле дадзеных Архіва гвалту з ужываннем агнявой зброі, у ЗША сёлета адбылося не меней за 198 масавых расстрэлаў. “Масавы расстрэл” значыць, што былі забіты ці паранены чацвёра — ці больш. Гэта максімальны паказчык з 2016 года, заўважае ВВС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі