Студэнты і выпускнікі ГрДУ заступіліся за звольненага выкладчыка

Студэнты і выпускнікі ГрДУ заступіліся за звольненага выкладчыка

Больш за 270 студэнтаў і выпускнікоў інжынерна-фізічных спецыяльнасцяў Гродзенскага ўніверсітэта паставілі свае подпісы ў абарону Валяніціна Аскіркі. Падпісаны патрабуюць агучыць выкладчыку падзяку за шматгадовую і добрасумленную працу, а інфармацыю, якая яго кампраментуе, называюць паклёпам.

Раней кіраўніцтва ГрДУ паведаміла, што не працягвае кантракт з Валянцінам Аскіркам — старшым выкладчыкам кафедры агульнай фізікі. З 3 снежня ён застаўся без працы.

Аскірка займае актыўную грамадзянскую пазіцыю. У жніўні ён падпісваў заяву супраць гвалту сілавікоў на вуліцах беларускіх гарадоў.

Студэнты і выпускнікі ГрДУ заступіліся за звольненага выкладчыка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі