Стыхія пакінула без электрычнасці больш за 300 населеных пунктаў Беларусі

Наступствы непагадзі

Наступствы непагадзі / Мінэнерга Беларусі

За мінулыя суткі парывісты вецер і снегапады пакінулі ў Беларусі без электрычнасці больш за 300 населеных пунктаў, паведамляе прэс-служба Мінэнерга.

Найбольшая колькасць адключэнняў зафіксаваная ў Мінскай і Гомельскай абласцях. У 285 населеных пунктах падачу электраэнергіі ўжо аднавілі. 24 лістапада па стане на 9:00 работы працягваюцца ў яшчэ 17 пунктах.

Для ліквідацыі наступстваў непагадзі было задзейнічана больш за 100 адзінак тэхнікі і больш за 750 чалавек у складзе аварыйных брыгад.

Стыхія пакінула без электрычнасці больш за 300 населеных пунктаў Беларусі
Наступствы непагадзі / Мінэнерга Беларусі
Стыхія пакінула без электрычнасці больш за 300 населеных пунктаў Беларусі
Наступствы непагадзі / Мінэнерга Беларусі
Стыхія пакінула без электрычнасці больш за 300 населеных пунктаў Беларусі
Наступствы непагадзі / Мінэнерга Беларусі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі