Суд адправіў на суткі абедзвюх арганізатарак кірмашу Freemarket Minsk

Суд адправіў на суткі абедзвюх арганізатарак кірмашу Freemarket Minsk

Пасля дазволенай уладамі акцыі "Марш недармаедаў" у Мінску апынуліся асуджанымі адразу дзве арганізатаркі бясплатнага кірмашу Freemarket Minsk. Марына Дубіна атрымала 14 сутак арышту, Ксенія Малюкова правядзе ў ізалятары 13 сутак. 

Нягледзячы на гэта, кірмаш, пачатак якога запланаваны на 12:00 18 сакавіка (то бок, ужо заўтра), адбудзецца. "Так, усё будзе! У нас не два чалавекі ў калектыве", — пракаментавала сітуацыю Еўрарадыё арганізатарка мерапрыемства, якой пашчасціла застацца на волі.

Бясплатны кірмаш пройдзе ў мінскай event-прасторы "210 METROV" (раней гэта былі "Балкі"). "Really Free Market — гэта рэальная альтэрнатыва існуючым рынкавым адносінам, заснаваная на узаемадапамозе і супрацоўніцтве, — сказана на старонцы падзеі. — Вы прыносіце на кірмаш непатрэбныя вам рэчы і забіраеце тое, што вам спадабалася з прынесенага іншымі людзьмі. Прамога абмену не адбываецца. Вы можаце нічога не прынесці, але ўзяць, або прынесці шмат, але не ўзяць нічога. Такім чынам, мы дарым рэчам ці кнігам другое жыццё, памяншаем колькасць смецця на зямлі і на імгненне адыходзім ад таварна-грашовых адносін".

З правіламі, па якіх праходзіць кірмаш, можна азнаёміцца тут.

І Марына Дубіна, і Ксенія Малюкова — сяброўкі грамадскай арганізацыі "Экадом". 15 сакавіка іх затрымалі яшчэ да пачатку "Маршу недармаедаў". Амапаўцы засведчылі ў судзе, што дзяўчыны махалі рукамі і брудна лаяліся, не рэагуючы на заўвагі.

Суд адправіў на суткі абедзвюх арганізатарак кірмашу Freemarket Minsk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі