Суд над “Гавары праўду!” перанеслі на кастрычнік
На 14 верасня было прызначана чарговае паседжанне Мінскага гарадскога гаспадарчага суду ў справе аб ліквідацыі «Руху наперад» — заснавальніка грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Аднак разгляд справы перанесены на 12 кастрычніка, паведамляе Радыё Свабода. Паводле прэс-сакратара грамадзянскай ініцыятывы «Гавары праўду!» Юліі Рымашэўскай, пра прычыны пераносу ў судзе нічога не паведамілі — проста паставілі адказчыкаў перад фактам.