Суд патлумачыў, чаму быў аштрафаваны журналіст Павел Дабравольскі

Суд патлумачыў, чаму быў аштрафаваны журналіст Павел Дабравольскі

Журналіст партала tut.by Павел Дабравольскі атрымаў на рукі матывацыйную частку прысуду.

Як паведалялася раней, 25 студзеня журналіст быў збіты ў калідоры суда Фрунзенскага раёна Мінска. Там ён спрабаваў зняць затрыманне актывістаў, якія пратэставалі супраць палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. Міліцыянты збіала і актывістаў, і журналіста. На Дабравольскага склалі два пратаколы: за нецэнзурную лаянку і непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы. Суд прызначыў яму штраф у 9,45 млн рублёў (45 базавых велічыняў).

У матывацыйнай частцы прысуду суддзя Ярохіна спасылаецца на паказанні міліцыянтаў. Паводле іх, журналіст нібыта наваліўся на міліцыянта, які выводзіў з залы актывістаў. Ён нібыта хапаў міліцыянта за каўнер, цягнуў на сябе, а "таксама выказваў нецэнзурную лаянку ў адрас дзеючай улады і супрацоўнікаў міліцыі".

Сам Дабравольскі расказваў, што міліцыянты вырвалі ў яго з рук камеру, журналісцкае пасведчанне і пачалі збіваць. "Потым мне закруцілі рукі, а хтосьці з праваахоўнікаў паставіў сваю нагу мне на твар", — распавядаў журналіст.

Дабравольскі збіраецца абскардзіць рашэнне суда.

Суд патлумачыў, чаму быў аштрафаваны журналіст Павел Дабравольскі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі